Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-змяіны-цар

Максім Багдановіч — Змяіны цар

У цёмным небе – хараводы
Сіняватых зорак,
Ў цёмным небе свеціць месяц
Залатым сярпом…
Мы выходзім з цесных, душных
Падзямельных норак,
На зімовы цёплы вырай
Цягнемся-паўзём.

Ў полі, ў лесе нам усюды
Праляглі дарожкі!
Й стужкай рушымся між пушчы,
На сам перад – я.
Зіхацяць маёй кароны
Залатыя рожкі,
Цёмным блескам адлівае
Ўся луска мая.

Нам не трэба ні ад чога
Ноччу абароны:
Ўбачыць знахар – пуць усцеле
Белым палатном;
Залаты ражок яму
Я ўраню з кароны,
I па белай палатніне
Далыш мы папаўзём.

Падобныя старонкі

творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-змяіны-цар.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki