Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-вечар-на-захадзе-ў-поп

Максім Багдановіч — Вечар на захадзе ў попеле тушыць...

Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля;
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстаўшай марудней палёт;
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;
Іскрацца зорак сняжынкі маркотна,
Збожжа пакрылася шызай расой…
Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,
Хоць бы на момант спачынем душой!

Падобныя старонкі

творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вечар-на-захадзе-ў-поп.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki