Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-што-прыносіць-новы-год

Леанід Дайнека — Што прыносіць Новы год?

Што прыносіць Новы год?
Новы снег і новы лёд.
Новы ў полі лыжны след.
Новы ў новы цырк білет.
Новыя канькі, свісткі.
Новыя канікулы.
Новы дождж. I новы гром
Пераезд у новы дом.
Новы смачны апельсін.
Не злічыць усіх навін!
Дык па-новаму жывіце,
Толькі ўважліва сачыце,
Каб у торбе Дзед Мароз
Новых двоек не прынёс.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-што-прыносіць-новы-год.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki