творы:леанід-галубовіч:леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з
Леанід Галубовіч — Дзяцінства пачынаецца з пытання...
Дзяцінства пачынаецца з пытання,
Ад сузірання першага світання.
Юнацтва пачынаецца з кахання,
Ад пачуцця i светапазнавання.
A сталасць — з разумення існавання.
I ў старасці чакаем мы адказу
На ўсе пытанні аб жыцці адразу.
Ды паміраем — закрываем вочы,
Не разгадаўшы вечнасці і ночы.
Мы паміраем самі — ад жыцця,
Не зразумеўшы ўласнага быцця.
Падобныя старонкі
творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin