Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-галубовіч:леанід-галубовіч-зіма-цвітуць-аблокі

Леанід Галубовіч – Зіма. Цвітуць аблокі...

Зіма. Цвітуць аблокі.
Сінее ясны дзень.
Сварлівыя сарокі
Дзяўбуць свой цёмны цень.

Гуляе лёгкі вецер –
Ганяе снежны пух.
Зіма на белым свеце…
Вясна займае дух!

Падобныя старонкі

творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-зіма-цвітуць-аблокі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki