Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-галубовіч:леанід-галубовіч-адступаюць-лясы

Леанід Галубовіч — Адступаюць лясы...

Адступаюць лясы.
Высыхаюць балоты.
Усё меней красы –
Усё больш адзіноты.

З дбайным сумам глядзяць
Землякі-хлебаробы
На сваю сенажаць,
На свае агароды…

Чалавек – уладар,
Бог прыроды і знаўца,
Толькі ўсё ж гаспадар
Яшчэ дрэнны, прызнацца.

…Мазалі да крыві,
Кроплі вечнага поту…
Трошкі больш бы любві
Нам яшчэ да работы.

Падобныя старонкі

творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-адступаюць-лясы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki