творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-маю-душу-ў-спакоі-пакінь
Ларыса Геніюш — Маю душу ў спакоі пакінь...
Маю душу ў спакоі пакінь,
дум крылатых не стаў на калені,
нат вачэй паднямонская сінь
пацямнела ў адчаі цярпенняў.
Не скрываю няспутаных дум,
узіраюся смела і проста,
сваёй сцежкай наперад іду —
Юдаў твар для мяне не сяброўства.
Мо замала вам грошай далі?
Што ж, прадаць вам другіх давядзецца.
Прыйдзе час, і на нашай зямлі
на пакутнай не будзе вам месца.
1942
Падобныя старонкі
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-маю-душу-ў-спакоі-пакінь.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin