Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-аблокі

Ларыса Геніюш — Аблокі

Абуджаецца родны край,
гладзяць косы вятры пералётныя.
Бохан хлеба, нібы каравай,
у ручнік матуля загортвае.

А птушыная скрозь мітусня!
Завушніцы на голлі бярозаў.
Урываецца ў смех вясна
з белых дрэў, зарунелых барознаў.

Так лагодна ў вільготных палёх
вецер гладзіць русыя косы.
Гнуцца травы пад пальцамі ног,
шчэ з вясны бялюсенькіх, босых.

Аблачыны-гускі плывуць,
ўзвейна-лёгкія, з белага пуху.
Так шчымліва узняць галаву –
адгалоскі далёкія слухаць.

Падобныя старонкі

творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki