творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца
Ларыса Геніюш — Зіма. Мароз кусаецца...
Зіма. Мароз кусаецца,
Пра поўдзень дзе хто марыць,
Калі ля нас спыняецца,
Румяніць толькі твары.
Снег усе дарогі нам заслаў,
К суседзям не пралезці.
Тады нам марыцца вясна
I яблыні ў квеці…
I не скуе нам сэрцаў лёд,
Спякота не расплавіць.
Сярод выгод, сярод нягод
Жыццё умеем славіць!
Трывалы, моцны ў нас касцяк,
Што нам ліхая сцюжа.
Беларусы мы як-ніяк,
Нас сцюжам не адужаць!
Падобныя старонкі
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin