творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-дамоў
Ларыса Геніюш — Дамоў
Дамоў – на масточак калінавы
рванеш – гатовы ізноў
падняцца, бадай, па-буслінаму
клякочучы песні з палёў.
Дамоў – гэта сэрцам да сэрца.
Дабрыдзень, мая маладосць!
Душой акрыяць, адагрэцца
і словам сагрэць кагось.
Тут хлеба акраец, як мёд.
Падушка, як пух лебядзіны.
Бацькі.
I магілы.
I род.
Зямлі сваёй подых глыбінны.
Падобныя старонкі
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-дамоў.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin