Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-год-і-яго-род

Ларыса Геніюш — Год і яго род

Год стары дзяцей склікае,
Ён да ўсіх пытанні мае.
Сеў паважна ў крэсла:
– Што, вясна, прынесла?
– Я прынесла травы, кветкі,
Птушак у неба, рыбу ў сеткі.
– А я, лета, нясу хлеба,
Маю ягад, колькі трэба,
Ўсе зграбаю сенажаці.
Не сяджу ніколі ў хаце.
Людзям – збожжа, дрэву – плод,
Птушкам – гнёзды, пчолам – мёд.
– Я, татуля, твая восень,

Змалаціла ўсё калоссе.
Ў садзе яблыкі паспелі,
Птушкі ў вырай паляцелі.
Я арэхаў назбірала,
Бульбу ў полі пакапала.
– Я, зіма, работу маю:
Дол абрусам засцілаю,
Я дні-ночы на хаду
Пражу белую праду.
Едзе сын, Новы год –
Вось і ўвесь дзядулеў род.

Падобныя старонкі

творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-год-і-яго-род.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki