Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-беларуска

Ларыса Геніюш — Беларуска

Калі цябе, мілы, Краіна пакліча
за родны змагацца парог,
то суму не будзе ў мяне на абліччы,
ні страху не будзе ў грудзёх.

Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
ніколі тады ня здрыгне,
а буду не менш за цябе я адважнай,
каб сілы дадаці табе.

Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім,
як і сэрца найлепшых сыноў,
гарыць то-ж каханнем для роднай старонкі
і спадчыны нашых дзядоў.

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,
каня накармлю, напаю, –
і так абаронім, засеем, збудуем
Беларусь дарагую сваю.

Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай,
як сіняе сталі мяча,
заўсёды патрэба для нашай старонкі
адважных хлапцоў і дзяўчат.

1939

Падобныя старонкі

творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-беларуска.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki