Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кандрат-крапіва:кандрат-крапіва-зубы

Кандрат Крапіва — Зубы

У Мамы зубы забалелі.

(Каб вы такой прыемнасці не мелі.)

За сківіцу ўхапіўшыся рукою,
Не знойдзе месца сабе Маці

Ні на дварэ, ні ў хаце

I енчыць, ходзячы з пакою да пакою.

Шчака ўзнялася, як гара,

Аж проста зайздрасць бярэ Волю.

I вось, скрывіўшыся, надзьмуўшы губкі,

Яна таксама енчыць «з болю»:

— Ой, мама, боля зубкі!
(А Волі — года паўтара.)


Калі плаксівага я стрэну юнака-паэта,

Дык мне заўсёды сцэнка гэта
На памяць просіцца сама —
Паэт нагадвае мне Волю:
Ён стогне ад зубнога болю,

А зубак то ў яго няма.

Эх, дзівакі! Хай той ад болю вые,

Ў каго ёсць карані гнілыя.


1927

Падобныя старонкі

творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-зубы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki