творы:казімір-камейша:казімір-камейша-сакавік
Казімір Камейша — Сакавік
Сну зімовага даволі!
Свята ў сонца, паглядзі!
Моцна спалі лес і поле –
Сакавік іх разбудзіў.
А пасля падаўся полем
Да раскутае ракі,
Начапіў лазе на голле
Залатыя каташкі.
Капяжовы перазовы
Чуеш зблізку і здалёк.
Днём у следзе палазовым
Заіскрыўся ручаёк.
Распагоджаны аблокі,
Улагоджаная шыр.
Сакавік кляновым сокам
Заскакаў у гладышы.
Веснавых прыкмет багата.
Сакавік здзіўлёны сам.
А яшчэ прынёс ён свята,
Дарагое свята мам.
Падобныя старонкі
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin