творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-ёлка
Мікола Чарняўскі — Ёлка
Завітала ў госці ёлка –
З намі Новы год спаткаць,
Ззяе ёлка, як вясёлка,
Рада пець і танцаваць.
Зухаваты, барадаты
Сыпле жарты Дзед Мароз.
Са Снягуркаю на свята
Падарункі ён прынёс.
Вочы весняцца ў Снягуркі,
Добра ўсім каля яе:
Нам Снягурка падарункі,
Як усмешкі, раздае.
Што за дзіва – наша ёлка!
Што за свята – Новы год!
Ззяе ёлка, як вясёлка,
Водзіць з намі карагод.
Падобныя старонкі
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin