Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-калядная-вячэра

Васіль Жуковіч — Калядная вячэра

Гэткай смачнае куцці
вы не елі у жыцці.

I блінцы калядныя
дужа-дужа ладныя.

А кісель ды аўсяны
яшчэ лепшы за бліны.

А згатуеце гароху –
з'ясце многа й яшчэ троху.

Селядцы ёсць і грыбкі –
пах ідзе ва ўсе бакі.

Пернікі ды булкі з макам
будуць, пэўна, ўсім да смаку.

Журавінавы напітак
будзе піцца з апетытам.

Усе стравы сытныя,
надта апетытныя!

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki