Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-гліняны-пеўнік

Казімір Камейша — Гліняны пеўнік

Глінянага пеўніка
Мне падарылі.
Гліняныя ў пеўніка
Ножкі і крылы.

Хвост пер’ем гарыць,
І грабеньчык іскрыцца,
І свецяцца вочы,
Нібыта суніцы.

Ён самы прыгожы
З глінянай сямейкі.
Ну, пеўнік як пеўнік,
Ды дзіўны ён нейкі.

Пяюць галасістыя
Пеўні ў дварышчы.
А мой не спявае.
А мой толькі свішча.

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-гліняны-пеўнік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki