творы:зоська-верас:зоська-верас-сонейка-грэе
Гэта старая версія дакумента!
Зоська Верас — Сонейка грэе
Сонейка ты, залатое!
Колькі цёмных, сумных дзён
Мы чакалі, дарагое,
У нашых хатках ля акон
Тваіх ясных цёплых косак,
Твае ласкі і пяшчот,
Што збудзілі б жыццё вёсак,
Поле, траўку, лес, чарот…
Разбудзілі б птушак хоры,
Жаб зялёных грамаду;
Растапілі б снегу горы,
Адагрэлі б і ваду…
І прыйшоў вось час жаданы:
Рады мы вясну сустрэць,
Просім сонца край каханы
Абудзіць і абагрэць.
Падобныя старонкі
творы/зоська-верас/зоська-верас-сонейка-грэе.1755963750.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin