Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:зоська-верас:зоська-верас-сонейка-грэе

Зоська Верас — Сонейка грэе

Сонейка ты, залатое!
Колькі цёмных, сумных дзён
Мы чакалі, дарагое,
У нашых хатках ля акон
Тваіх ясных цёплых косак,
Твае ласкі і пяшчот,
Што збудзілі б жыццё вёсак,
Поле, траўку, лес, чарот…
Разбудзілі б птушак хоры,
Жаб зялёных грамаду;
Растапілі б снегу горы,
Адагрэлі б і ваду…
І прыйшоў вось час жаданы:
Рады мы вясну сустрэць,
Просім сонца край каханы
Абудзіць і абагрэць.

Падобныя старонкі

творы/зоська-верас/зоська-верас-сонейка-грэе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki