Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-ах-ты-сонца-сонейка

Максім Багдановіч — Ах ты, сонца-сонейка

– Ах ты, сонца-сонейка,
я на цябе віну маю,
віну маю вялікую:
што ты раненька

ўзыходзіш,

што ты позненька

заходзіш.


– Ах ты, дзеўка-дзеванька!
Не вінуй жа ты мяне,
вінуй жа свайго пана:
хоць я раненька ўзыду,
цябе на ніўцы знайду,
хоць я позненька зайду,
цябе на ніўцы кіну.

Падобныя старонкі

творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-ах-ты-сонца-сонейка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki