Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-уцякач

Еўдакія Лось — Уцякач

Жэня ў жмені
з агарода
ў дом прынесла
быстрахода.
Быстраход
надзвычай колкі,
не звярок – адны іголкі!
Жэня –
ў сенцы,
да збанка:
трэба ж госцю малака!
А калі вярнулася,
проста-ткі жахнулася:
дзе падзеўся быстраход?
Шуснуў ён у агарод!

Падобныя старонкі

творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki