Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык

Еўдакія Лось — Зайчык-выхваляйчык

Зайчык бегаў па сцяне,
выхваляўся:
– Слаўна мне!
Я з люстэрка
бягу,
жыць без сонца
магу!
Сонца села за акном,
пацямнеў утульны дом.
Дзе ж падзеўся зайчык,

дзе?

Не відаць яго нідзе,
хоць люстэрка,
як і днём,
на сцяне
над дываном!

Падобныя старонкі

творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki