Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-мне-ўсё-цяжэй-развітвацца-з

Еўдакія Лось — Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі...

Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі,
З якімі лёс хаця на дзень братае…
Хоць упадзі балючымі грудзьмі
На роўны след, што вецер замятае.

Раней такіх пакугаў не было.
Ды я на іх ніколькі не сярдую:
Напэўна, сэрца ўмеласць набыло
Цаніць братэрства і любоў людскую.

1962

Падобныя старонкі

творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-мне-ўсё-цяжэй-развітвацца-з.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki