творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-ледзяшы
Еўдакія Лось — Ледзяшы
Напрадвесні,
У цішы,
Зазвінелі
Ледзяшы.
– Дзінь-дзінь, –
Звініць адзін.
– Згі-згі, –
Пяе другі.
І долу – бразь,
І тут жа – хрась!
Не стала звонкіх
Ледзяшоў.
За імі ж
Дзень вясны
Прыйшоў.
Падобныя старонкі
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-ледзяшы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin