Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-гняздо-ластавак

Еўдакія Лось — Гняздо ластавак

Сёстрам

Вербы, абпаленыя перуном,
Вокал старога сяла – стаўкі…
Зляпілі гняздзечка над школьным акном
Дзве белагрудыя ластаўкі:
Віць-віць-віць…
Крылцы пачысцяць да ўсходу яны,
Неба нап’юцца світальнага,
I да змяркання цвірчыць ля сцяны
Песенька іх прывітальная:
Віць-віць-віць!
Перад кастрычнікам золкім, глухім
Птушак пацягне ў вырай.
Гняздо ж застанецца… I ўспомніцца ім
Радзіма з песенькай шчырай:
Віць-віць-віць,
Жыць-жыць-жынь!

1961

Падобныя старонкі

творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-гняздо-ластавак.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki