Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-буду-асілкам

Еўдакія Лось — Буду асілкам

Гэй, гадзіннічак,
Хадзі!
Гэй, будзільнічак,
Будзі!
Буду, буду
Ўставаць,
Фіззарадку
Пачынаць.
Па дыванчыку-гулянчыку
Мар-шы-ра-ваць!
Вось гантэлі, вось мячы.
Ты, гадзінічак,
лічы:
раз-два,
Цік-так, –
Што не гэтак,
Што не так?
Крок спартыўны,
Гарт сталёвы,
Вось эспандар
Нацягну!
Набяруся сіл –
Падкову
Я адной рукой
Сагну!

Падобныя старонкі

творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-буду-асілкам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki