творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-многім-цёпла-ў-б
Данута Бічэль-Загнетава — Многім цёпла ў бацькі пад страхою...
Многім цёпла ў бацькі пад страхою,
А мяне сагрэе шум жытнёвых ніў.
Змалку сэрцу не даюць спакою
Ў сініх далях ясныя агні…
Я на раддарожжы не зблуджуся
I не збочу, каб чакаць падмогі.
Па шляхах зялёных Беларусі
Буду пракладаць свае дарогі.
Падобныя старонкі
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-многім-цёпла-ў-б.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin