творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-бяроза
Данута Бічэль-Загнетава — Бяроза
Снежная пустэча.
Бель у вочы коле…
I адна бяроза —
Вартаўніца поля.
Легкадумны вецер
Між галін смяецца,
Хоча запалоніць
Белакосай сэрца.
Хоць бярозу вабіць
Ў даль начная зорка, —
Стыне, не пакіне
Роднага пагорка.
Падобныя старонкі
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin