Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-фальклор

Данута Бічэль-Загнетава — Фальклор

Дзе на месцы палацяў
будуюцца ў спешцы палацы,
дзе месца сенсацый
на кожнай зялёнай палянцы,
заіскрылася песня
расінкай на елчынай лапцы —
скрыпяць мае лапці…

У людзей працавітых
усмешкай адгавеліся вусны.
Хай палашчаць вясковую ластаўку
шчырыя вусы —
то скупую слязінку,
то з яснага неба гром…
Як сучасна быць гусляром!

Не прыдумаць цяплейшага краю
за родную песню.
З ёй маўчу і смяюся,
за яе памру і ўваскрэсну.
У мінулым,
у будучай славе
ў народаў у ласцы —
скрыпяць мае лапці…

Падобныя старонкі

творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki