Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-зрабі-мне-малень

Данута Бічэль-Загнетава — Зрабі мне маленькую ласку...

Зрабі мне маленькую ласку –
прабай пра мяне казку,
уяві мяне ў казцы чароўнай
Купалавай Бандароўнай.

Мне трэба, каб ты пахваліў.
Трэба, каб ты паквяліў.

Пачаў:
– Не касі вачыма
капрызнай адной жанчыны…
Вось-вось заплакаць збяруся…
– Знаёмай маёй, з Беларусі.
Што бровы, бы крылы ў чайкі, –
старадаўняй адной
крывічанкі…



Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст. літ., 1987. – 398 с.

Падобныя старонкі

творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-зрабі-мне-малень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki