Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-калыханка

Генадзь Бураўкін — Калыханка

Доўгі дзень, цёплы дзень,
Адплывае за аблокі.
Сіні цень, соны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.

Збеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,
Гульні ўсе, казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.

Спяць і мышкі, і стрыжы,
Спяць машыны у гаражы,
Ты так сама каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Разам з намі засынай…

Падобныя старонкі

творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki