Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-калыханка

Васіль Вітка — Калыханка

Люлі, Люлі, Люлі,
Дзеткі ўсе паснулі.

Не спіць толькі коця,
Ходзіць па балоце.

Застудзіў ён лапку,
Прыйшоў грэцца ў хатку.

Недзе коцю дзецца,
Лапачцы пагрэцца.

Палез на палаткі,
Спалохаўся бабкі.

Палез ён на вышкі,
Там гулялі мышкі,

Так яны дурэлі –
Хвост кату ад’елі.

Пайшоў каток у лясок,
Знайшоў белы паясок,

А котачка узяла
I дзіцяці аддала.

Пайшоў каток пад масток,
Злавіў рыбку за хвасток.

Ці самому з’есці,
Ці дадому несці?

Думаў, думаў каток,
Укусіў адзін разок

I панёс дадому
Дзіцятку малому.

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki