Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-ручай-і-ялінка

Гэта старая версія дакумента!


Вера Вярба — Ручай і ялінка

– Ялінка-ялінка,
пра што ты шапочаш?
Аб чым ты сумуеш,
сказаць нешта хочаш?

Дзень сёння пагожы,
снег выпаў так рана,
стаіш ты прыгожа
і светла прыбрана.

– Я ўспомніла лета:
пад хвояй імглістай
на сонцы іскрыўся
ручай серабрысты.

Ён быў, як званочак,
адзіны ў лесе,
і днём і ўночы
спяваў сваю песню.

Ды песня замоўкла,
як сцюжа настала,
і ў лесе самотна
і холадна стала.

Падобныя старонкі

творы/вера-вярба/вера-вярба-ручай-і-ялінка.1755963722.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki