творы:вера-вярба:вера-вярба-ручай-і-ялінка
Вера Вярба — Ручай і ялінка
– Ялінка-ялінка,
пра што ты шапочаш?
Аб чым ты сумуеш,
сказаць нешта хочаш?
Дзень сёння пагожы,
снег выпаў так рана,
стаіш ты прыгожа
і светла прыбрана.
– Я ўспомніла лета:
пад хвояй імглістай
на сонцы іскрыўся
ручай серабрысты.
Ён быў, як званочак,
адзіны ў лесе,
і днём і ўночы
спяваў сваю песню.
Ды песня замоўкла,
як сцюжа настала,
і ў лесе самотна
і холадна стала.
Падобныя старонкі
творы/вера-вярба/вера-вярба-ручай-і-ялінка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin