творы:вера-вярба:вера-вярба-пралеска
Гэта старая версія дакумента!
Вера Вярба — Пралеска
Белыя бярозы
Спалі на узлеску,
А сваю галоўку
Узняла пралеска.
Тоненькую ножку
З-пад пярыны белай
На зямлю пралеска
Ставіла нясмела.
А снягі наўкола –
Ні канца, ні краю.
Страшна стала кветцы:
– Я адна – жывая!
Кажа зверху сонца:
– Зорачка лясная,
З новым нараджэннем
Я цябе вітаю!
Белыя бярозы
Разам зашапталі:
– Мы цябе, пралеска,
Ўсю зіму чакалі.
І старая елка
Голасна ўздыхнула:
– Вясна надыходзіць,
А зіма мінула.
Падобныя старонкі
- першы-снег
- першы-снег-3700
творы/вера-вярба/вера-вярба-пралеска.1755963721.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin