Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-каласок

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Каласок

Каласок, каласок –
Поля жніўнага званок, –
Абвясціць спяшае:
Ніва даспявае!

З каласка зярняткі,
Нібы дзеці з хаткі,
Дружна выглядаюць –
Весела гукаюць:

– Гэй, каму пірагі,
А каму пячэнне,
Ды блінцоў кругі
З сонечным свячэннем,

Булкі-смакатушкі.
Ды з начыннем плюшкі,
Абаранкаў маток,
Ды аладак гурток,

А каму да густу –
З мёдам хлеба лусту?!. –
Тут у нас усё расце –
I для вас, і для гасцей!..

Вось такі каласок,
I такі галасок:
Так усіх вітае
З новым ураджаем.

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-каласок.1755963703.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki