творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-каласок
Васіль Зуёнак — Каласок
Каласок, каласок –
Поля жніўнага званок, –
Абвясціць спяшае:
Ніва даспявае!
З каласка зярняткі,
Нібы дзеці з хаткі,
Дружна выглядаюць –
Весела гукаюць:
– Гэй, каму пірагі,
А каму пячэнне,
Ды блінцоў кругі
З сонечным свячэннем,
Булкі-смакатушкі.
Ды з начыннем плюшкі,
Абаранкаў маток,
Ды аладак гурток,
А каму да густу –
З мёдам хлеба лусту?!. –
Тут у нас усё расце –
I для вас, і для гасцей!..
Вось такі каласок,
I такі галасок:
Так усіх вітае
З новым ураджаем.
Падобныя старонкі
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-каласок.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin