Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-выбіраю-прафесію

Васіль Жуковіч — Выбіраю прафесію

Я хачу быць
футбалістам,
забіваць галы са свістам
галавой,
нагой,
рукой!

Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
машыністам,
электрычкі гнаць са свістам,
з хуткасцю –
сто,
дзвесце,
трыста
за хвіліну!..

Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
каскадзёрам.
Уявіце, я скачу,
са скалы скачу я ў мора,
у агонь скачу!

Вой! Што я кажу?!
Не хачу!

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-выбіраю-прафесію.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki