Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-хто-што-робіць

Васіль Вітка — Хто што робіць

Даглядае пчол пчаляр,
Стол майструе сталяр,
Шыбы ў вокны ставіць шкляр,
Беліць сцены маляр,
Чысціць комін камінар,
Сыры варыць сыравар,
Ну а цукар – цукравар.

З футра выкраіў каўнер
Мне на паліто кушнер,
Боты мне пашыў шавец,
Новыя штаны – кравец,
Цацку з дрэва майстры
Выразалі – разьбяры.
Цяпер сам разбяры,
А што робяць ганчары,
Бандары, цесляры,
Муляры, млынары,
Дактары, друкары,
Хто даглядае трактары,
А хто коней на стайні,
А хто вучыць нас?

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-што-робіць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki