Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-хлопчык-глянуў-на-вярблюда

Артур Вольскі — Хлопчык глянуў на вярблюда...

Хлопчык глянуў на вярблюда:
– Вось няўклюда, дык няўклюда!
І нязграбны, і грубы,
І на спіне два гарбы,
Але гонару ў вачах,
Нібы ён султан ці шах.

Запярэчыў я адразу:
– Лепш назад вазьмі абразу!
На вярблюда грузяць людзі
Велізарныя цюкі.
Едуць людзі на вярблюдзе
Праз зыбучыя пяскі.
Па барханах, як па хвалях,
Ён ступае дзень за днём.
Нездарма яго назвалі
Сухаземным караблём.
Колькі так, па бездарожжы,
Ходзіць ён – не ўзяць на ўлік.
Ён таму ўжо і прыгожы,
Што сапраўдны працаўнік!

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-хлопчык-глянуў-на-вярблюда.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki