Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


постаці:артур-вольскі

Артур Вольскі

Артур Вольскі

Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Маці яго была артысткай. Бацька, Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі – пагранічнік, а потым вядомы беларускі драматург, празаік, вучоны, аўтар праслаўленай камедыі «Несцерка», які паходзіў з інтэлігентнай пецярбургскай сям'і.
Вучыўся Артур Вітальевіч у 25-ай мінскай узорнай чыгуначнай беларускай школе імя Чарвякова. Пасля сёмага класа паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, але вайна перапыніла навучанне. Ён эвакуіраваўся ва Уральск, дзе працаваў мастаком у тэатры імя Я. Коласа.
У 1942 годзе быў прызваны з Уральска ў войска. Служыў на флоце на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. Быў боцманам, мінёрам, ваенным журналістам. Пасля дэмабілізацыі ў 1952 годзе Артур Вітальевіч працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 года – загадчык літаратурнай часткі, а потым дырэктар Беларускага тэатра юнага гледача. У 1978-1979 гг. – дырэктар Дома літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1981 па 1984 г. працаваў рэдактарам у выдавецтве «Юнацтва».
Першы літаратурны двор надрукаваў у 1936 годзе. У 1958 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік Артура Вольскага «Водбліскі далёкіх маякоў» і кніжка вершаў для дзяцей «Дзедаў госць». Ён выступаў і як перакладчык твораў рускіх, літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх паэтаў.
Адзін з заснавальнікаў часопіса «Вясёлка» і стваральнік падручніка беларускай мовы «Беларусачка». Узнагароджаны ордэнамі «Знак пашаны», Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР. Памёр пісьменнік у 2002 годзе ў Мінску.

Падобныя старонкі

постаці/артур-вольскі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki