творы:артур-вольскі:артур-вольскі-пагоня
Артур Вольскі — Пагоня
А чые там
дзіва-коні
абганяюць час?
Гэта едзе
ў ззянні-звоне
сонейка да нас.
Конь чырвоны –
пасяродку.
Белыя –
з бакоў.
Скачуць хутка.
Скачуць ходка.
Іскры з-пад падкоў.
Рыцар
побач з імі ў гонцы.
Меч,
як звон,
звініць.
Ён ад хмараў
наша сонца
зможа ўбараніць.
У Пагоні
скачуць коні
у світальны час.
Гэта едзе
ў ззянні-звоне
сонейка да нас.
Падобныя старонкі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin