Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-свята-мам

Артур Вольскі — Свята мам

Сёння свята нашых мам:
Прыйдуць мамы ў госці к нам.
Мы ўсім садам іх чакалі,
Падарункі рыхтавалі:

Хто хусцінку вышываў,
Хто карцінку маляваў,
Кожнай маме – падарунак,
Кожнай маме – пацалунак.

Павіншуем мам сваіх,
Мам любімых, дарагіх.
Дружна шчасця пажадаем,
Дружна песню заспяваем.

Вельмі рад, вельмі рад
Мам сустрэць дзіцячы сад.

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-свята-мам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki