Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-няма-прыгажэй

Артур Вольскі — Няма прыгажэй

Высозныя сосны
адвечнага бору –
пад самае сонца,
пад самыя зоры.
Зубры
ў гушчары
пратапталі сцяжыны
туды,
дзе ніводнай
няма каляіны.
Маліны
даспелыя
просяцца ў жмені,
грыбы – у кашы,
бы ў загоне алені.
Вітаюць нас
птушкі і дрэвы гасцінна…
Ну дзе яшчэ знойдзеш
такія мясціны?
Усім на зямлі
я давесці бяруся:
няма прыгажэй
ад маёй Беларусі!

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-няма-прыгажэй.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki