Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-мухалоў-і-мухалоўка

Артур Вольскі — Мухалоў і мухалоўка

Мухалоў і мухалоўка
Ловяць мух і мошак лоўка.
Але самі не ядуць –
Да гняздзечка іх нясуць.

А ў гняздзечку – пяць галовак.
Гэта – дзеткі мухаловак.
Мухалоўкам з імі гора –
Незвычайныя абжоры.

Штохвіліны ў бацькі й маткі
Просяць есці птушаняткі.
І пішчаць, пішчаць штодуху:
– Дайце муху! Дайце муху!

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-мухалоў-і-мухалоўка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki