творы:артур-вольскі:артур-вольскі-маміна-свята
Артур Вольскі — Маміна свята
Вельмі рада ўся сям’я
ў раніцу такую.
Падышоў
да мамы я
і кажу:
– Віншую…
Усміхаецца яна,
аж святлее хата.
Пачынаецца вясна
з мамінага свята.
Падобныя старонкі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-маміна-свята.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin