творы:артур-вольскі:артур-вольскі-козачка
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Козачка
Выйшлі дзеці на лужок,
на зялёны муражок.
На лужок
на муражок
і пасталі
у кружок.
– Пачакайце трошачку,
мы станцуем
«Козачку»!..
А козачкі белыя
па мураўцы бегалі.
Па мураўцы –
скок ды скок,
патапталі
ўвесь лужок.
Казляняты выбеглі:
– Што ж вы траўку выбілі?!
Ножкамі
затупалі,
рожкамі
застукалі.
Тут пастушка
выйшла ў круг:
– Не тапчыце, козкі, луг!
Рожкамі
не стукайце,
ножкамі
не тупайце!
А вясёлы пастушок
задудзеў тады ў ражок:
– Ду-ду-ду!
Ды ду-ду-ду!
З вамі ў скокі я пайду!
Ах, як добра на лужку,
на зялёным муражку!
Мы б скакалі зноў і зноў,
але нам пара дамоў!
Падобныя старонкі
- віталь-вольскі
- артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-козачка.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin