творы:артур-вольскі:артур-вольскі-кенгуру
Артур Вольскі — Кенгуру
Кенгуру,
кенгуру
спрытна скача
угару.
І ўгару,
і ўдаўжыню –
я яго не даганю…
Паглядзі:
ў кенгуркі-маткі
торба ёсць
на жываце.
Там жывуць
кенгураняткі
ў цеплыні
ды ў цеснаце.
Кенгурыха,
кенгурыха,
ну чаго сядзець ім ціха?
Ты маленькіх
не няволь,
пагарэзаваць
дазволь!
А яна
глядзіць з дакорам,
нібы кажа:
– Як не сорам?!
Па абедзе,
як і ў вас,
у маленькіх –
ціхі час.
Падобныя старонкі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-кенгуру.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin