Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-калыханка

Артур Вольскі — Калыханка

Змрок ляжыць навокал,
як гушчар лясны.
Да сцямнелых вокнаў
падыходзяць сны.

Спаць усім належыць
на зыходзе дня.
Недзе ў Белавежы
дрэмле зубраня.

Між ялін кашлатых,
у сваім дупле,
спяць ваверчаняты
ў цішы і ў цяпле.

І крыклівай сойцы,
што ў гняздзечку спіць,
аж да ўсходу сонца
дзетак не будзіць.

За акном мільгае
зорак карусель.
Глянь, табе міргае
Зорны Карабель.

Спяць у лузе краскі –
ты чаму не спіш?
Можа, сёння ў казку
ў сне ты паляціш…

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-калыханка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki