Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-вавёрка

Артур Вольскі — Вавёрка

Яліна ў свет
глядзіць з пагорка.
А на суку сядзіць
вавёрка.

Яна знайшла
ў ствале дупло
і ўладкавала тут
жытло.

Хай дождж,
хай снег,
хай завіруха,
а ў хатцы –
ўтульна,
цёпла,
суха.

I ежы,
скажам шчыра,
лішак:
аж да вясны
ёй хопіць шышак.

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вавёрка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki